Адбылося адкрыццё выставы Сянько Ядвігі Іванаўны “Спісы Цудадзейных Абразоў Маці Божай”
23 верасня 2023 г. у 14.00 у Выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбылося адкрыццё выставы Сянько Ядвігі Іванаўны “Спісы Цудадзейных Абразоў Маці Божай”, прымеркаванай да 110-годдзя касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Сярод прысутных таксама былі: ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк – пробашч Мінскага касцёла святых Сымона і Алены, іныцыятар пілігрымкі з копіямі Цудадзейных абразоў Маці Божай па Беларусі; айцец Станіслаў Станеўскі – куратар перэгрынацыі і яе духоўны духаўнік; ксёндз Аляксандр Барыла – пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы; Віктар Ведзень – журналіст, фотамастак, супрацоўнік часопіса “Аve Maria”, “Catholik.by”, Сяргей Папко – пастаянны кіроўца перэгрынацыі Марыйных абразоў, спецыяліст па тэхнічных пытаннях.
Сустрэча адбылася сапраўды светлай, святочнай, як і мастацтва Ядвігі Сянько.
Выстава “Спісы Цудадзейных Абразоў Маці Божай”, будзе працаваць у выставачнай зале музея да 29 верасня 2023 года.
Мы працуем кожны дзень з 10.00 гадзін да 18.30 гадзін, акрамя панядзелка.
Падрабязней глядзіце тут: