Адкрыцё помніка загінуўшым ў Айчыннай вайне

23 лістапада ў 11.00 адбудзецца адкрыццё помніка загінуўшым у Айчыннай вайне 1812 года.

На ўрачыстым адкрыцці будуць прысутнічаць  паслы Расіі, Францыі, Польшчы і Чэхіі, губернатар мінскай вобласці Барыс Батура, а таксама прадстаўнікі розных канфесій.

Трэба нагадаць, што ініцыятарам усталявання помніка стаў калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў.

Падчас адкрыцця выставы, прысвечанай вайне 1812 года, у мінскім музеі Вялікай Айчыннай вайны гісторык выказаў думку аб тым, каб у будучыні аднавіць знак памяці. У хуткім часе ён заняўся пошукам спонсараў, якія б дапамаглі ў фінансаванні праекта.

Аўтарам эскіза помніка стаў мастак Барыс Цітовіч. Надпісы на помніку зроблемы на чатырох мовах: рускай, беларускай, польскай і французскай.

Помнік ахвярам вайны ўсталююць  на шашы Вілейка-Маладзечна.

Эскіз помніка. Мастак Барыс Цітовіч.

Мадэль помніка ў 3D.

Выгляд помніка ў дадзены час. Фота Б.Манцэвіча

Аб адкрыцці помніка таксама чытай на сайце ШП

СПАСЫЛКА: http://news.21.by/culture/2012/11/15/659421.html