Прэзентацыя творчага праекта, прысвечанага Айчыннай вайне 1812г.(абноўлена, дадаліся фота)
21 лістапада ў зале выстаў ім.Н.Сілівановіча адбудзецца прэзентацыя творчага праекта, прысвечанага Айчыннай вайне 1812 г.
200 гадоў таму на нашай зямлі адбыліся вельмі гераічныя і трагічныя ваенныя падзеі, якія не атрымалі яшчэ належнага сучаснага асэнсавання творчага асяроддзя. Выстава -гэта мастацкая ініцыятыва, накіраваная на тое, каб данесці новы вобразны погляд на колішнія гістарычныя з’явы.
Галоўнае ў праекце -- паспрабаваць адлюстраваць лёсы, характары, перажыванні як вайскоўцаў, так і цывільных людзей, што трапілі ў вір той бязлітаснай вайны. Нельга забываць, што беларусы змагаліся па розных прычынах пад рознымі сцягамі варагуючых еўрапейскіх дзяржаў, і трэба шанаваць іх мужнасць, адданасць патрыятычным абавязкам, незалежна ад розных ідэйных перакананняў. Як заўжды, цярпелі ад ваенных дзеянняў мірныя людзі, што перажылі безлічныя чалавечыя страты, гвалт, рабаўніцтва, эпідэміі, голад, знішчэнне роднага жытла. Немагчыма ў наш час пра гэта забываць і не ўшаноўваць памяць пра перажытае праз сюжэтныя, сімвалічныя, пейзажныя кампазіцыі.
У рамках праекта будуць прадстаўлены жывапісныя працы, а таксама графічныя творы, скульптуры, прыклады тэкстыльнага і фотамастацтва. Цікавасць да гераічных і трагічных падзей вілейскіх, маладзечанскіх і мінскіх мастакоў: У.Слабодчыкава,Э.Мацюшонка, А.Бяляўскага, Г.Драздова, Я.Шунейкі, А.Мяжуева, В.Лазоўскага і інш.
Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць графічныя творы выдатнага расійскага мастака гістарычнага і батальнага жанраў В.Верашчагіна(1842 -- 1904), які прысвяціў гэтай драматычнай тэматыцы вялікі цыкл вобразных вырашэнняў.
Кожны з удзельнікаў па свойму перадаў свае шчырыя адносіны да шматзначнай і адказнай тэматыкі. Але усе прыйшлі да вобразных вырашэнняў, якія сведчаць пра моц духа нашага народа, пра веліч нашай зямлі, якая перажыла гістарычнае ліха і дачакалася мірнага і незалежнага жыцця. Арганізатары і аўтары выставы спадзяюцца, што прадстаўленая Вашай увазе экспазіцыя дапаможа адчуць больш глыбокія сувязі з гісторыяй роднага краю і ўмацаваць свае ідэйна-патрыятычныя перакананні.
Фота з адкрыцця выставы:
Cкульптуры У.Слабодчыкава
Маляванка Я.Шунейка
Наведвальнікі выставы
Старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава
Наведвальнікі выставы
Наведвальнікі выставы
Яўген Шунейка мастак
Наведвальнікі выставы
мастак Эдуард Мацюшонак, мастак Яўген Шунейка і дырэктар музея Сяргей Ганчар
Старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава і кіраўнік студыі "Спадчына" Марына Жыльцова
вучні студыі "Спадчына" і яе кіраўнік Марына Жыльцова
фота Кацярыны Сушко