Дэлегацыя з Швейцарыі наведала Вілейшчыну

Дэлегацыя з Швейцарыі, якая прыбыла ў Беларусь, наведала Вілейшчыну. Іх мэта, як распавёў Тоні Фрыш, кіраўнік дэлегацыі, - паўтарыць маршрут адступлення войскаў Напалеона ў канцы 1812 года і па магчымасці прайсці яго пешшу, каб у выніку прыняць удзел у мерапрыемствах на рацэ Бярэзіна, прысвечаных 200-годдзю вайны.

 
Вілейка, адзначыў Тоні Фрыш, важны пункт маршруту. Разам са сваімі сябрамі, Хайнц Кухелем і Вернерам Нидегером, яны наведалі гістарычныя месцы Вілейшчыны, дзе вайна 1812 года пакінула свой след. Гэта так званая Французская гара, размешчаная ў раёне паселішчаў, помнік загінулым у Першай сусветнай вайне і памятны знак, які ўзводзіцца і неўзабаве будзе адкрыты ў памяць аб загінуўшых у вайне 1812 года. У панядзелак госці наведалі краязнаўчы музей, дзе іх сустракалі дырэктар музея Сяргей Ганчар, старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга. У ходзе гутаркі Тоні Фрыш адзначыў, што па гэтым маршруце яны ідуць не таму, што захапляюцца Напалеонам і яго войскам, а затым, каб убачыць, як сёння выглядаюць месца, дзе праходзіла войска і ўшанаваць тым самым памяць загінулых жаўнераў і мірнага насельніцтва з абодвух бакоў . Беларусь ўразіла швейцарцаў гасціннасцю і прыгажосцю, а шлях адступлення Напалеона яны адчулі не толькі нагамі, але і душой, убачыўшы прасторы нашай краіны і пагутарыўшы з яе жыхарамі.