Канферэнцыя "Музеі і патрыятычнае выхаванне"
28 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў пройдзе навукова практычная канферэнцыя "Музеі і патрыятычнае выхаванне".
Супрацоўнікі музея Вольга Коласава і Кацярына Сушко прымуць у ёй удзел.
Галоўная мэта канферэнцыі прааналізаваць ролю і месца музеяў у патрыятычным выхаванні і вызначэнне перспектыўных кірункаў удзелу музеяў у гэтым працэсе.
Для абмеркавання былі прапанаваны наступныя пытанні:
- Сістэма і змест патрыятычнага выхавання.
- Вопыт рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў ў патрыятычным выхаванні.
- Роля школьных музеяў у патрыятычным выхаванні.
- Перспектывы дзейнасці музеяў у кірунку патрыятычнага выхавання.