Адкрыццё выстаўкі да 80-годдзя мастака І. Патапчука

 

Іван Рыгоравіч Патапчук нарадзіўся ў 1933 годзе ў в. Жабінцы Пінскага раёна. У 1960г. скончыў Мінскае мастацкае вучылічшча і быў накіраваны на работу ў г. Вілейка, дзе працаваў настаўнікам малявання і чарчэння. У 1973г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Затым 18 год працаваў мастаком у Вілейскім філіяле Мінскага мастацка-вытворчага камбіната, дзе ўзначальваў майстэрню мастакоў. Затым Іван Рыгоравіч вярнуўся да педагагічнай работы, чым і займаўся да 2005г. На сённешні дзень І. Патапчук на пенсіі, але жаданне тварыць не дае яму спакою.

Да 80-годдзя мастака і прымеркавана яго персанальная выстаўка.