Адкрыццё фотавыстаўкі Віталя Раковіча
8 мая ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіч а 17 гадзіне адбудзіцца адкрыццё фотавыстаўкі Віталя Раковіча.
На фотавыстаўцы «Вілейшчыне на фотаздымках Віталя Раковіча» можна будзе пабачыць самыя адметныя архітэктурныя помнікі Вілейшчыны ў аўтарскім бачанні фотамастака. Віталь Раковіч - удзельнік шматлікіх выстаў і пленэраў, член Савета народнага фотаклуба "Мінск" і Беларускага грамадскага аб'яднання "Фотамастацтва".
Пасля некаторага часа фотавыставу плануецца правесці па школах горада і раёна, каб пазнаёміць з адметнасцямі Вілейшчыны школьнікаў.
На выстаўцы будзе прысутнічаць Аляксей Раковіч, якога вілейчане ведаюць як шматлікіх гістарычных дакументальных фільмаў, у тым ліку і фільма аб гісторыі н -ашага горада "Вілейка - горад па-над Віліяй".