Адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака з Вільні Юрыя Герасімовіча

10 жніўня а 17 гадзіне ў выставачнай зале музея адбудзіцца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака з Вільні Юрыя Герасімовіча. Корні мастака паходзяць з Вілейшчыны - тут, у в. Крывое Сяло жылі яго бабулі ідзядулі і нарадзіліся бацькі.

 Мастак вельмі любіць Беларусь і асабліва Вілейшчыну, як прызнаецца Юрый, менавіта тут ён можа працаваць з асаблівым натхненнем.

Ю. Герасімовіч з'яўляецца прафесійным панарамным мастаком - ён афармляў музеі, ад мастацкай канцэпцыі, да скульптуры і барэльефаў, ствараў  батальныя панарамы і інш. 

На выставе прадстаўлена будзе 24 працы - у асноўным краявіды, нацюрморты і партрэты.