Адкрыццё выстаўкі дызайнера адзення Таццяны Уладыка
У рамках праекта "ART-Vilejka". Творчы шлях"
27 жніўня 2012г. а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Сілівановіча Вілейскага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі дызайнера адзення Таццяны Уладыка.
Выстаўка адбудзецца ў рамках ужо вядомага вілейчанам праекта Вілейскага музея і настаўніцы малявання гімназіі №2 С.Чабатар.
У 2013 годзе Вілейскі музей ажыццяўляе працяг праекта пад назвай "ART-Vilejka". Творчы шлях", які сваёй мэтай ставіць паказаць творчы шлях маладых творцаў Вілейшчыны.
Першай выставай праекта "ART-Vilejka". Творчы шлях" стала персанальная выстаўка М. Мандрыка "17+". У жніўні плануецца выстаўка Т. Уладыка, у перспектыве - выстаўка У. Мацюшонка.
На адкрыцці выстаўкі Т. Уладыка пройдзе дэфіле мадэляў у адзенні з калекцыі «Silk jazz melody». Эскізы да калекцыі «Silk jazz melody» і само адзенне вілейчане змогуць паглядзець да канца верасня.
«Silk jazz melody» - гэта першая калекцыя Таццяны Уладыка, крыніцай натхнення для якой паслужыў жаночы касцюм 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя - эпохі Джаза.