ВЫСТАЎКА МАСТАЦКАЙ ФАТАГРАФІІ ВІКТАРА СУГЛОБА(г.Мінск) "КРОКІ ПА ЗЯМЛІ"
27 верасня 2013 года ў Выставачнай зале імя Н. Сілівановіча Вілейскага музея адбудецца адкрыццё выстаўкі мастацкай фатаграфіі Віктара Суглоба (г.Мінск) "КРОКІ ПА ЗЯМЛІ"
ВІКТАР СУГЛОБ, нарадзіўся ў 1952 годзе ў Гомельскай вобласці, але ўжо працяглы час жыве і працуе ў Мінску. Вядомы фатограф, пачынаў як фотааматар і ўжо больш за сорак год прафесійна займаецца фатаграфіей. Ганаровы сябра Народнага фотаклуба "Мінск", а таксама Творчага саюза "Фотамастацтва". Ім сабрана вялікая калекцыя фотаапаратаў, якая на працягу пяці год выстаўлялася ў галерэі Кампаніі " Мир фото", а сёння частку гэтай калекцыі можна пабачыць у музеі гісторыі горада Мінска. Акрамя гэтага Віктар Пяторовіч паспяхова працуе ў галіне прадпрымальніцтва – кіруе Кампаніей "Мир фото". У 2001 годзе быў прызнаны лепшым прадпрымальнікам у сферы фатаграфічных паслуг.
Любімымі жанрамі фотамастака заўсёды былі і застаюцца беларускія краявіды і гарадскі ландшафт, а таксама студыйны нацюрморт. Усё гэта і невялікую калекцыю старадаўніх фотаапаратаў можна будзе пабачыць на выставе, якая адкрываецца 27 верасня а 17 гадзіне ў Выставачнай зале музея.