Адкрыццё выстаўкі прызнанага майстра аўтарскіх лялек Ганны Балаш

 

19 кастрычніка 2013г. а 17 гадзіне ў Зале выставак імя Н.Сілівановіча Вілейскага музея адбудзецца адкрыццё выстаўкі прызнанага майстра аўтарскіх лялек Ганны Балаш.

Ганна Балаш нарадзілася ў г. Мінску. Скончыла тэатральна - мастацкі інстытут. Бацька - Балаш Яраслаў Сцяпанавіч, інжынер-дарожнік, самы лепшы тата. Маці - Нячай Вольга Фёдараўна, знакаміты кінакрытык. Працавала мастаком па касцюмах ў кінавытворчасці. Цяпер Ганна прызнаны майстар аўтарскіх лялек. Аддае перавагу сваёй майстэрні ў Мінску, але па неабходнасці працуе ў розных гарадах свету (Лондан, Кіеў, Шанхай…). Выканаў працу заўжды імкнецца ў старадаўнюю 200-гадовую хату продкаў у горад Вілейку.

Кожная лялька ствараецца некалькі месяцаў, прычым прадумваецца вельмі старанна. Мастак надзяляе сваё тварэнне не толькі яркай індывідуальнасцю, але і сэрцам у прамым сэнсе. Хай нават яно зроблена з тканіны або кардона, але яно абавязкова ёсць. Галовы лялек зробленыя з фарфору, і, вядома, лялька павінна быць апранутая ў сапраўдны касцюм. Тканіны для гэтых касцюмаў Ганна купляе за мяжой падчас выстаў. Прычым стварэнне новай лялькі напрамую залежыць ад наяўнасці неабходных тканін. Кожная лялька Ганны Балаш асабліва індывідуальная і мае ўласнае незвычайнае імя. У дадзеным праекце лялькі Ганны Балаш будуць дапоўнены рарытэтамі і антыкварыятам з калекцыі Вілейскага краязнаўчага музея.

Лялькі Ганны Балаш знаходзяцца: Англія, Амерыка, Францыя, яны жывуць ў Маскве, Таліне, Шанхае, Мадрыдзе, Берліне, Лондане…