Аўтапрабег па мясцінах Першай сусветнай вайны, прымеркаваны да 95-годдзя заканчэння вайны 1914-1918гг.
9 лістапада 2013г., у суботу, адбудзецца традыцыйны аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю заканчэння вайны 1914-1918гг., з наведваннем месц пахавання загінуўшых воінаў. Аўтапрабег ладзіцца ўжо чацвёрты год запар па ініцыятыве Барыса і Валянціны Цітовічаў. 11 лістапада 1918 года – дзень заканчэння Першай сусветнай вайны - міжнародны дзень прымірэння і памяці ахвяр вайны.
Маршрут пачнецца з Вілейкі, ад могілак "Лясныя", дзе перапахаваны астанкі рускіх салдат. Тут у 12.30 пачнецца ліція (памінанне загінуўшых). Далей маршрут руху наступны: рэканструіраваная магіла каля вёскі Порса, дзе адбудзецца паніхіда; капліца-помнік у вёсцы Бараўцы; брацкая магіла ў вёсцы Жарсцвянка; мемарыяльны комплекс каля вёскі Рускае Сяло; брацкае пахаванне на могілках каля вёскі Папоўцы; магіла Пратаірэя Паўла Сасноўскага на цвінтары Свята-Іллінскай царквы ў вёсцы Нарач; лазарэтныя могілкі ў лесе каля вёскі Заброддзе і месца гібелі казака Даніілы Шаўчэнкі; Барысаглебская капліца з музейнай экспазіцыяй у вёсцы Заброддзе, а таксама гарачая гарбата ў Палісадзе памяці на беразе Нарачанкі.
Збор удзельнікаў каля райвыканкама, ад'езд у 12.00 гадзін.