Вечарына памяці беларуска-польскага мастака Уладзіслава Стрэмінскага

14 снежня 2013г а 15 гадзіне ў Выставачнай зале вілейскага музея (пл. Свабоды,1) адбудзецца вечарына памяці беларуска-польскага мастака Уладзіслава Стрэмінскага. У 2013г. споўнілася 120 год з дня нараджэння вядомага ва ўсім свеце мастака-авангардыста. Галоўная праца яго жыцця "Унізм у мастацтве" з'яўляецца не толькі каштоўным матэрыялам для тэарэтыкаў мастацтва, але і для тэарэтыкаў філасофіі мастацтва. Так, на прыканцы лістапада бягучага года ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у інстытуце філасофіі адбыўся круглы стол, які быў прысвечаны філософіі мастацтва Ул. Стрэмінскага. 

На вечарыне памяці Ул. Стрэмінскага адбудзецца шэраг цікавых музычных, мастацкіх і літаратурных перфомансаў. Таксама, будзе прадстаўлен фільм аб мастаку, які перадалі вілейскаму музея польскія калегі з Лодзі, горадзе, у якім жыў мастак і дзе захоўваецца самая вялікая калекцыя работ Стрэмінскага, у тым ліку і графічны цыкл "Заходняя Беларусь", створаны мастаком пад час жыцця ў Вілейцы.

Даведка: Уладзіслаў Стреминский (W?adys?aw Strzemi?ski) - выбітны беларуска-польскі мастак, адзін з знакамітых вучняў і сябар К. Малевіча. Вядомы у свеце як мастак-авангардыст , тэарэтык унізма ў абстрактным мастацтве. Значная частка яго творчага жыцця звязана з Вілейкай, дзе ён выкладаў мастацтва ў польскай гімназіі імя Г. Сенкевіча, а таксама ў 1940-м годзе з'яўляўся галоўным мастаком-афарміцелем горада. 

Пад час скульптурнага пленэра, які праходзіў у Вілейцы улетку гэтага года, была створана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная вілейскаму перыяду творчасці Уладзіслава Стрэмінскага. На пярэдадні мерапрыемства плануецца усталяваць шыльда-прысвячэнне каля скульптурнай кампазіцыі.