Творчая сустрэча з мастаком Аляксандрам Зубрыцкім

 

13 сакавіка 2014 года а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча вілейскага краязнаўчага музея адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Зубрыцкім.  

Аляксандр Зубрыцкі нарадзіўся у 1932 годзе. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і быў накіраваны на працу ў г. Вілейку. Па ўспамінам А. Зубрыцкага, Вілейка на час для яго была замежным горадам. Тут ён пазнаёміўся з калектывам урачоў і  медыцынскім персаналам, якія навучаліся у Польшчы. “…Працуючы аўтальмолагам разам з Гардон і Зайцавай мы былі ў цэнтры сусветнай практыкі і новаўвядзенняў, бо выпісвалі журналы па аўтальмалогіі Францыі, Германіі, Польшы. І мы іх па-сапраўднаму вывучалі, бо большасць з урачоў валодала гэтымі мовамі, а паміж сабой нярэдка размаўляла на польскай мове. Калі я вярнуўся ў Мінск у аспірантуру – для мяне гэта было паніжэнне…”.  

У час трохгадовай працы ў Вілейцы А. Зубрыцкі вывучыў польскі язык, бліжэй пазнаёміўся з цікавай і складанай гісторыяй Беларусі. З цягам часу ўспаміны, веды па гісторыі, вялікая колькасць фотаздымкаў, якія былі зроблены падчас працы ў розных кутках, сталі пачаткам творчага захаплення Аляксандра Зубрыцкага.

На карцінах-мазаіках А. Зубрыцкага  забытыя мясціны грамадскай памяці на тэрыторыі Беларусі – магілы паўстанцаў 1863г., вайскоўцаў 1919-1921гг., а таксама помнмкм архітэктуры – касцёлы, капліцы і іншае.

Малюнкам і жывапісам аўтар займаецца як мастак-аматар. У яго калекцыі знаходзіцца каля 110 карцін, прысвечаных тром асноўным тэмам “Касцёлы Беларусі”, Беларусь Міцкевіча”…

Аляксандр Зубрыцкі ладзіў выстаўкі сваіх твораў у Мінску, Рагачове і Варшаве.