Адкрыццё выстаўкі “ART.O.” маладой мастачкі Вольгі Пескавой у рамках праекта "ART-Вілейка. Творчы шлях”.

 

25 красавіка а 17 гадзіне  ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца адкрыццё выстаўкі   “ART .O.” маладой мастачкі Вольгі Пескавой у рамках праекта "ART-Вілейка. Творчы шлях”. 

Вольга Пескавая нарадзілася ў г. Вілейка. Скончыла СШ№1, потым ПТВ. Зараз працуе прадаўцом. Вопыт Вольгі ў мастацтве не выйшаў за межы школьных урокаў малявання, але гэта  не спалохала дзяўчыну, а падштурхнулі да дзеяння, і яна пачала рабіць першыя крокі ў мастацтва. Спрабавала сябе ў дэкаратыўна-прыкладном мастацтве,  але поўнай рэалізацыі не адчула. І тады надыйшоў час выплеснуць сваю стыхійную творчасць на паперы. Вялікае ўздзеянне на Вольгу  зрабілі  мастакі 20 стагоддзя. Гэта Джэксан Полак, Жан-Мішэль Баскія, Васіль Кандзінскі, Жуан Міро, Пабло Пікаса і Герхард Рэхтэр. Іх аб’ядноўвае тое, што яны перадавалі свой унутраны стан, настрой, бачанне свету, стыль і гармонію не праз усім зразумелыя  і знаемыя вобразы, а праз асабіста вынайдзеныя сугучнасці ліній, колераў, фігур і сімвалаў. З цягам часу Вальга і сама прыйшла да абстрактнага жывапісу, і цяпер у яе знаходзяцца дзесяткі твораў, выкананых, у стаўшым да яе ўлюбёным жанрам абстракцыянізму. Свайго стылю Ворльга яшчэ не вызначыла, але яе жаданне адыйсці ад рэчаіснасці і праглядаецца ў формах адлюстраваных на паперы. Піша яна ў розных стылях, ў залежнасці ад  свайго настрою. Прапускаць жыццёвыя моманты праз сябе – есць сутнасць работ маладой мастачкі Вольгі Пескавой.

Чакаем  усіх жадаючых па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды, 1, тэлефон для даведак 5 – 41- 47.