НОЧ МУЗЕЯЎ - 2014
"Fashion night 70-х" у музеі

 

Вілейскі краязнаўчы музей ЗАПРАШАЕ на "НОЧ МУЗЕЯЎ-2014".

18 мая 2014 года а 18 гадзіне  ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча  ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”  па адрасу пл. Свабоды,1 адбудзецца  мерапрыемства прымеркаванае да міжнароднага дня музеяў і акцыі  "НОЧ МУЗЕЯЎ-2014" -  "FASHIN NiGHT – 70-х".  

Мерапрыемства проўдзе ў выглядзе анімацыі з элементамі перфоменса. Яно будзе складацца з двух частак. Першая частка:  прызентацыя выстаўкі “Мода для  народа. 1970-я” – у рамках выстаўкі будзе прадстаўлена  адзенне  з фондавых калекцый ДУ “Вілейскага краязнаўчага музея”,  а таксама фотаздымкі 1970-х і тканіны, якімі карысталіся ў той час, ствараючы непаўторны вобраз  моды 70-х гадоў.

Другая частка пройдзе ў выглядзе паказа мод: рэтра-паказ і паказ «FASHIN GIRL».

Уся імпрэза дапоўніцца музычнымі нумарамі ў стылі ВІА 1970-х.  

У рамках мерапрыемтсва проўдзе акцыя “Ствары свой стыль 70-х” - усе жадаючы змогуць прыйсці ў адзенні таго часу,  або прымерыць яго з музейнай калекцыі на FASHIN NIGHT – 70-х.

УВАХОД ВОЛЬНЫ