Адкрыццё выстаўкі “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”
У гэтым годзе мы адзначаем знакавую дату - 100 год з пачатку Першай сусветнай вайны. З гэтай нагоды, 2 жніўня 2014 года у Зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”, якая сумесна з музеем арганізавана грамадскай арганізацыяй “Беларускі Зялёны Крыж”.
Выстаўка стала вынікам гадавой працы 38 мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны. Яны з’яўляюцца ўдзельнікамі міжнароднага культурна-асветніцкага праекта з аднаіменнай назвай “Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння”. Мастакі знаёміліся з падзеямі Першай сусветнай вайны на Беларускіх землях – у Вілейскім, Смаргонскім і Мядзельскім раёнах у гістарычным кантэксце, праз успаміны аб тых часах і падзеях, рэкрутскія песні, вершы, музыку.
Вынікам праекта сталі працы удзельнікаў і выстаўка, на якой будуць адлюстраваны падзеі пачатку ХХ стагоддзя, а таксама пагляд мастакоў на водгукі той трагедыі ў сёняшнія дні.
Чакаем Вас 2 жніўня а 16 годзіне ў зале выставак імя Н.Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўсы музей” па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды, 1. на адкрыцці выстаўкі.
Даведка:
Другая Айчынная вайна… Менавіта так, у 1914 годзе назвалі вайну, якая пачалася. Існавалі і іншыя назвы – Вялікая Еўрапейская вайна, Германская вайна, Мікалаеўская. Потым, у 1918 годзе яе будуць называць сусветнай, а ўжо пасля 1941 года – Першай сусветнай вайной ці Імперыялістычнай.
Першая сусветная вайна доўжылася 1568 дней і начэй, ахапіўшы 3 кантыненты. У ёй прыняло ўдзел 38 дзяржаў з аугльнай колькасцю насельніцтва 1,5 міліарда чалавек. Страты былі вялікія – 10 міліёнаў забітых і памерлых ад ран, 20 міліёнаў параненых.
Для Расійскай імперыі вайна пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 года. На тэрыторыі Беларусі баявыя дзеянні разгарнуліся як раз праз год – у канцы лета 1915 года, у верасні 1915 года, што такое вайна адчула і Вілейская зямля. Амаль тыдзень кайзераўскія войскі ўтрымлівалі станцыю Вілейка. Бой за горад Вілейку, у верасні 1915 года, гэта слаўная старонка ў гісторыі Рускай арміі.
Да сёняшнега часу беларуская зямля густа ўкрыта яе незажыўшымі ранамі. Гэта шматкіламітровыя акопы, бліндажы, рэшткі дотаў, старыя насыпы вузкакалейкі. У палях і лясах пад нагамі бывае сустракаюцца старыя патроны, гільзы, часам нават не разарваўшыеся снарады. Часта можна сустрэць ваенныя могільнікі і брацкія магілы тых, хто не вярнуўся з той далёкай вайны.