Адкрыцце выстаўкі і вечарына памяці да 140-годдзя мастака Льва Альпяровіча
6 снежня 2014 года ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбылася вечарына памяці мастака Льва Альпяровіча, прымеркаваная да 140-годдзя з дня яго нараджэння.
Кожны, хто наведаў выставачную залу змог даведацца аб жыцці і творчасці выбітнага мастака Льва Альпяровіча. Яго складаны лес – гэта адбітак часу, але няглядзячы на ўсе выпрабаванні мастак здолеў пакінуць для нашчадкаў вялікую спадчыну – яго карціны, якія захоўваюцца ў Мінску, Віцебску, Адэсе.
Леў Альпяровіч нарадзіўся у мястэчку Куранец, сучасным аграгарадку Куранец Вілейскага раёна, вучыўся ў Вільні, Адэсе, з’яўляўся вучнем І. Рэпіна. Яго мастацтва – гэта палітра, якая адлюстроўвае розныя школы і накірункі ў жывапісу. Аднак, есць адна акалічнасць – за мінуўшыя 140 год ніколі карціны мастака не экспанаваліся на яго радзіме. Толькі дзякуючы таму, што Нацыянальны мастацкі музей прадставіў Вілейскаму музея электронныя копіі, якія далі магчымасць зрабіць выдатныя рэпрадукцыя карцін Л. Альпяровіча з калекцыі мастацкага музея, што склалі экспазіцыю выстаўкі.
Мерапрыемства адбылося па сапраўднаму цеплым і сяброўскім, і гэтаму садзейнічала цудоўная сумесная праграмма ўзорнага ансамбля гітарыстаў "Адэліта", выкладчыкаў і навучэнцаў Вілейскай школы мастацтваў, а таксама народнага калектыва аўтарскай песні "Элегія" Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання, якія прадставілі беларускія музычныя творы і праграму на яўрэйскія матывы.
Выстава будзе працаваць да 17 снежня штодзенна
з 9.00 да 17.00, выхадны панядзелак