Сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”

29 верасня ў зале выстаў імя Н.Сілівановіча адбылася сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”.

Яна пачалася фільмам-успамінам аб мінулай экспедыцыі. Затым адбылася прэзентацыя карты “Векапомная Вілейшчына”, у час якой прадстаўнікі некаторых школ, а таксама музея і дзіцячага аздараўленчага цэнтра "Надзея- ХХІ стагоддзе" атрымалі экзэмпляр карты ў падарунак.

Акрамя таго,  сустрэча саправаджалася выступленнем народнага калектыву аўтарскай песні "Элегія". А таксама для ўсіх прысутных Эдуард Мацюшонак правёў экскурсію па сваёй персанальнай выставе.