Аматарскае аб'яднанне "Спадчына"
Аматарскае аб'яднанне "Спадчына" Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання было створана у 2008 годзе.
Яго кіраўніком з'яўляецца Марына Жыльцова. Яна і саставіла праграму, якая разлічана на дзяцей і падлеткаў 15-18 гадоў.
Напрамкі дзейнасці:
- гісторыка-краязнаўчы
- навукова-даследчы
- культурна-асветніцкі
- профарыентацыйны
- музейны
Формы заняткаў:
- групавыя
- індывідуальныя
- камандныя
- экскурсійныя
Мэты дзейнасці:
- Авалоданне вучнямі гістарычнымі ведамі аб найважнейшых падзеях, з'явах, працэсах, традыцыях і заканамернасцях суственай гісторыі, гісторыі Беларусі і канкрэтна гісторыі Вілейшчыны і іх узаемасувяз і узаемаабумоўленнасці;
- Інтэлектуальнае выхаванне, развіцце творчасці;
- Далучэнне вучняў да дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры;
- Фарміраванне каштоўнасных арыентацый на аснове ідэй гуманізму і патрыятызму.
Вучні аматарскага аб'яднання разам з навуковымі супрацоўнікамі музея ладзяць вандроўкі і экспедыцыі.
Акрамя таго, супрацоўнікі музея даюць навуковыя кансультацыі, рэцэнзуюць навукова-даследчыя працы вучняў, праводзяць экскурсіі для студыйцаў.
Старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава і вучні "Спадчыны"
Студыйцы падчас заняткаў у музеі.
Дырэктар музея Сяргей Ганчар і студыйцы падчас заняткаў .
Студыйцы падчас заняткаў у зале выстаў ім.Н.Ю.Сілівановіча
Дырэктар музея Сяргей Ганчар, кіраўнік студыі Марына Жыльцова і студыйцы
Старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава і вучні "Спадчыны"
вучні "Спадчыны"
Дырэктар музея Сяргей Ганчар і вучні "Спадчыны" падчас экспедыціі па Вілейскаму раёну.