У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея
17 кастрычніка ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі адбылася канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі БССР, прафесара, доктара хімічных навук Апанаса Андрэевіча Ахрэма.
На цырымоніі адкрыцця канферэнцыі, а таксама на ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі навукоўцу, ураджэнцу Вілейкі, прысутнічала старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава. Пасля афіцыйных мерапрыемстваў, Вольга Аляксандраўна далучылася да калег і вучняў вядомага навукоўца для ўдзелу ў сустрэчы-успамінах аб навуковай дзейнасці і жыцці Апанаса Ахрэма.
Апанас Андрэевіч наш зямляк, нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў вёсцы Урэчча Вілейскага раёна.
Апанас Андрэевіч з'яўляецца заснавальнікам біяарганічнай хіміі ў Беларусі, стваральнікам Інстытута біяарганічнай хіміі, аўтарам 11 манаграфій. Да таго ж ён падрыхтаваў 15 дактароў і больш за 70 кандыдатаў навук, якія сёння працягваюць пачатую ім справу.
Старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава на фоне мемарыяльнай дошкі А.А.Ахрэму.
Больш падрабязна аб нашым земляку чытайце ў раздзеле Аналітыка.