"Зімовыя цуды"
І ў гэтыя асаблівыя дні ДУ "Вілейскі краязнаўчы музей" прыадчыняе дзверы ў навагоднюю казку: часовая экспазіцыя "Зімовыя цуды" - гэта маленькі кавалачак свят, дзе можна ўбачыць дзіўнай прыгажосці тэматычныя працы навучэнцаў Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адчуць подых навагодняга цуду і пазнаёміцца з цудоўнымі hand-made працамі вілейскага майстра Людмілы Бурак! Музей выказвае глыбокую падзяку і шчырую ўдзячнасць удзельнікам выставы за дапамогу і падтрымку ў стварэнні!