Семінар па гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.
2-4 лістапада ў Мінску адбыўся семінар-канферэнцыя па пытаннях вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны яўрэяў Беларусі. У ім удзельнічала навуковы супрацоўнік музея Коласава Вольга.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі "Рэспубліканскі фонд Халакост" і музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Усё адбывалася пры фінанасавай падтрымцы міжнароднага яўрэйскага гуманітарнага фонду.
Тэма паведамлення-дакладу Вольгі Аляксандраўны гучала як : "Праведнікі Народаў Свету". Выступ суправаджаўся дэманстрацыяй фільма "Спіс Кісялёва".
У рамках мерапрыемства на працягу трох дзён былі цікавыя даклады, прэзентацыі і практычныя заняткі па вывучэнню іўрыту і чытанню надпісаў "Мацевы" на яўрэйскіх надмагільных камянях.
У якасці ўдзельнікаў семінара былі запрошаны навуковыя супрацоўнікі музеяў і настаўнікі школ з розных куткоў Беларусі.
Даведка:
Мікалай Кісялёў-ураджэнец Башкірыі, здзейсніў подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны. У 1941г. бег з палону і апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Па загаду беларускага партызанскага камандавання вывеў за лінію фронту 218 жыхароў яўрэйскага мястэчка Даўгінава. Ён выратаваў ім жыццё і здзейсніў гэта ў вельмі складаных умовах: пераход па тылах нямецка-фашысцкіх войскаў на адлегласць звыш паўтары тысячы кіламетраў. У 2005 годзе быў атрымаў званне "Праведнік Народаў Свету".