Дзень памяці ахвяр Першай Сусветнай вайны

11 лістапада 1918 года – дзень заканчэння вайны, дзень прымірэння.

 Вось ужо трэці год запар па ініцыятыве Барыса Цітовіча, навуковага супрацоўніка Вілейскага краязнаўчага музея, намесніка старшыні праўлення фонду памяці Першай Сусветнай вайны “Крокі”  10 лістапада адбыўся традыцыйны аўтапрабег.11 лістапада 1918 года – дзень заканчэння вайны, дзень прымірэння.

Маршрут пачаўся  з Вілейкі – ад царквы ў імя свяціцеля Патрыярха Ціхана, дзе ў 11.30 правілася ліція (памінанне загінуўшых). Далей удзельнікі мерапрыемства наведалі месцы брацкіх пахаванняў: вілейскія “Лясныя” могілкі, дзе перапахаваны астанкі рускіх салдат з брацкіх могілак, якія знаходзіліся каля вёсак: Красны Беражок, Порса, Трапалава; капліца-помнік у в. Бараўцы;  брацкая магіла ў в. Жарсцвянка; мемарыяльны комплекс ля в. Рускае Сяло;  помнік воінам на могілках ля в. Папоўцы; магілу Пратаіерэя Паўла Сасноўскага на цвінтары Свята- Іллінскай царквы ў в. Нарач; лазарэтныя могілкі ў лесе ля в. Заброддзе і месца гібелі казака Даніілы Шаўчэнкі – у гэтых месцах былі адслужаны кароткія малітоўныя  памінанні;  паніхіда  ў капліцы святых князёў Барыса і Глеба; агляд музейнай экспазіцыі, а таксама гарачая гарбата ў палісадзе Перамогі.  

У акцыі прынялі ўдзел:  група ваенных рэканструктараў “Рубеж” з Брэста, члены ваенна-гістарычнага клуба “Чэсць мундзіра” і “Эпоха” з Мінска, шматлікія вілейчане, каб яшчэ раз успомніць аб трагічных падзеях вайны іх героях і ахвярах.

Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік.

Фота забяспечана Вольгай Коласавай. 

Больш фотаздымкаў можна пабачыць на сайце kraj.by 

спасылка: http://kraj.by/vilejka/news/sobitiya/-autaprabeg-prisvechani-i-susvetnay-vayne-prayshou-u-vileyskim-rayone-fota-2012-11-15