Перамога на канферэнцыі
З 6 па 9 лістапада ў Мінску адбывалася міжнародная моладзевая навукова-практычная канферэнцыя “Научные стремления 2012”. Вучань СШ № 3 і актыўны ўдзельнік аматарскага аб'яднання "Спадчына" Дзмітрый Мандрык заняў пачэснае другое месца ў секцыі "Гуманітарныя навукі і мастацтва".
Дзмітрый Мандрык прадстаўляў праект «Віртуальны музей Вілейскага раёна». Гэты праект ён рыхтаваў пад кіраўніцтвам Марыны Жыльцовай, а таксама магістра гсітарычных навук Сцепулёнка Аляксандра.
На канферэнцыі прадстаўлялі свае працы школьнікі з розных гарадоў Беларусі: Салігорска,Валожына, Жодзіна, Вілейкі. А ў складзе журы былі Акадэмік НАН Беларусі, д.г.н. прафесар Каваленя Аляксандр Аляксандравіч, які ўзначальваў камісію, а таксама Траццяк Сяргей Аляксандравіч к.г.н і загадчык аддзела найноўшай гісторыі РБ ДНУ "Інстытут Гісторыі НАН Беларусь».
Праект Дзмітрыя быў высако ацэнены членамі журы, аб чым сведчыць дыплом другой ступені, які ён атрымаў у якасці прыза. Акрамя таго, праект Дзмітрыя прадстаўлены ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі як у друкаваным, так і ў лічбавым выглядзе.
Навуковыя супрацоўнікі музея жадаюць Дзмітрыю поспехаў у яго навуковых імкненнях і чакаюць ад новых перамог.
Фота забяспечана Дзмітрыем Мандрыкам.