Навіны

Канферэнцыя "Музеі і патрыятычнае выхаванне"

28 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў пройдзе навукова практычная канферэнцыя "Музеі і патрыятычнае выхаванне".

Супрацоўнікі музея Вольга Коласава і Кацярына Сушко прымуць у ёй удзел.

| далей >>

Дэлегацыя з Швейцарыі наведала Вілейшчыну

Дэлегацыя з Швейцарыі, якая прыбыла ў Беларусь, наведала Вілейшчыну. Іх мэта, як распавёў Тоні Фрыш, кіраўнік дэлегацыі, - паўтарыць маршрут адступлення войскаў Напалеона ў канцы 1812 года і па магчымасці прайсці яго пешшу, каб у выніку прыняць удзел у мерапрыемствах на рацэ Бярэзіна, прысвечаных 200-годдзю вайны.

| далей >>

Прэзентацыя творчага праекта, прысвечанага Айчыннай вайне 1812г.(абноўлена, дадаліся фота)

21 лістапада ў зале выстаў ім.Н.Сілівановіча адбудзецца прэзентацыя творчага праекта, прысвечанага Айчыннай вайне 1812 г.

200 гадоў таму на нашай зямлі адбыліся вельмі гераічныя і трагічныя ваенныя падзеі, якія не атрымалі яшчэ належнага сучаснага асэнсавання творчага асяроддзя. Выстава -гэта мастацкая ініцыятыва, накіраваная на тое, каб данесці новы вобразны погляд на колішнія гістарычныя з’явы. 

| далей >>

Адкрыцё помніка загінуўшым ў Айчыннай вайне

23 лістапада ў 11.00 адбудзецца адкрыццё помніка загінуўшым у Айчыннай вайне 1812 года.

| далей >>

Адкрыццё выставы і прэзентацыя кніг Уладзіміра Ліхадзедава

23 лістапада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка загінуўшым у Айчыннай вайне 1812 года. А таксама  ў зале выстаў ім. Н.Сілівановіча пройдзе адкрыццё выстаўкі “1812 год. Вайна і мір”, а таксама прэзентацыя кніг Уладзіміра Ліхадзедава “Храналогія Айчыннай вайны 1812 года на старых паштоўках і ў графіцы” і “Помнікі Айчыннай вайны 1812 года на старых паштоўках”, якія прысвечаны падзеям 1812 года.

| далей >>